Al-Farabi Kazakh National University

Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі займае 230 месца ў рэйтынгу сусветных універсітэтаў QS 2024. Таксама ён знаходзіцца на 44-м месцы ў рэйтынгу QS Asia University Rankings 2023. Ён з’яўляецца членам наступных міжнародных арганізацый: Міжнародная асацыяцыя універсітэтаў, Еўрапейскае таварыства інжынернай адукацыі, Міжнародная асацыяцыя па абмене студэнтамі для атрымання тэхнічнага вопыту і Міжнародная абсерваторыя па акадэмічным рэйтынгах і дасканаласці і індыйска-амерыканскае супрацоўніцтва ў галіне інжынернай адукацыі.

Кампус універсітэта імя Аль-Фарабі. Арыгінал фота: kaznu.kz

Цяпер КазНУ імя Аль-Фарабі мае 16 факультэтаў, якія прапануюць сотні адукацыйных праграм па бакалаўрыяце, магістратуры і PhD у галінах інжынерыі, натуральных, гуманітарных і сацыяльных навук, медыцынскіх навук і эканомікі. 

Студэнты і студэнткі таксама могуць выбраць адну з некалькіх сумесных праграм двайных дыпломаў з універсітэтамі з усяго свету.

Паступленне і навучанне

Замежныя студэнты бакалаўрыяту звычайна вучацца чатыры гады на асобных факультэтах. Бакалаўрскае навучанне ў КазНУ ўключае ў сябе лекцыі, семінары і лабараторныя работы, якія праводзяцца на факультэтах і кафедрах універсітэта. У КазНУ няма квотаў на міжнародны прыём, і каля 10 працэнтаў абітурыентаў і абітурыентак з’яўляюцца замежнымі студэнтамі і студэнткамі, і з кожным годам іх колькасць расце.

Замежнікі і замежніцы рэгіструюцца на спецыяльным сайце, дзе яны павінны здаць іспыт па замежнай мове загадзя. Працэс падачы заяўкі ў цэлым аднолькавы для ўсіх, і ўніверсітэт прымае школьныя кваліфікацыі з розных краін.

Фота: kaznu.kz

Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі спрасціў прыём замежных абітурыентаў і абітурыентак на праграмы бакалаўра, магістра і доктара навук. Заяўкі падаюцца круглы год, а прыём ажыццяўляецца два разы на год за пяць дзён да пачатку семестра ў адпаведнасці з навучальным календаром. Увесь працэс прыёму дакументаў аўтаматызаваны і ажыццяўляецца ў спецыяльна распрацаваным дадатку. Для паступлення трэба прайсці інтэрв’ю.

Падрабязна ўсе крокі па паступленні апісаныя на сайце ўніверсітэта.

Навучанне вядзецца на трох мовах: казахскай, рускай і англійскай. Калі абітурыент ці абітурыентка не ведае адной з моў, то аўтаматычна залічваецца на падрыхтоўчы факультэт.

Фінансавыя ўмовы

Плата за навучанне для замежных студэнтаў і студэнтак складае 2 630 долараў. Плата за навучанне не ўключае пражыванне або харчаванне.

Пражыванне

Абітурыентам і абітурыенткам пасля паступлення ва ўніверсітэт прапануюцца два асноўныя варыянты размяшчэння: інтэрнаты кампуса і прыватныя інтэрнаты (якія маюць пагадненне з універсітэтам аб прадастаўленні жылля студэнтам Аль-Фарабі). Інтэрнаты маюць усё неабходнае для забеспячэння студэнтаў добрымі ўмовамі для навучання.

Сачыце за Казахскім нацыянальным універсітэтам у Facebook, Instagram.

> Афіцыйны сайт універсітэта імя Аль-Фарабі

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў універсітэце імя Аль-Фарабі? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.