College of Europe

Каледж Еўропы — бельгійская ўстанова адукацыі з падраздзяленнямі ў Бругэ (Бельгія) і Варшаве (Польшча). Рыхтуе выключна магістраў у сферы еўрапейскай інтэграцыі па спецыяльнасцях магістр (-ка) еўрапейскіх эканамічных даследаванняў, магістр (-ка) міжнародных стасункаў і дыпламатыі ЕЗ, магістр (-ка) еўрапейскага права, магістр (-ка) еўрапейскіх палітычных даследаванняў і кіравання, магістр (-ка) трансатлантычных стасункаў, магістр (-ка) еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў.

Кампус Каледжа Еўропы ў Бругэ. Арыгінал фота: Manuel PEIX CASTIELLA

Кожны год установа ўбірае 350 студэнтаў і студэнтак болей з чым 50 краін свету з розным бэкграўндам — ад лінгвістыкі да паліталогіі. 

Паступленне і навучанне

Прыём заявак на 2024/2025 навучальны год стартуе з кастрычніку 2023 году і закончыцца ў сярэдзіне студзеня 2024 году. Тыя, хто пройдуць першы этап, дапускаюцца да інтэрв’ю ў траўні. Канчатковыя вынікі вядомыя ў чэрвені-ліпені.

Для паступлення ў Каледж Еўропы трэба валодаць ангельскай і французскай мовамі (патрэбны ўзровень залежыць ад выбранай праграмы), напісаць заяўку з моцнай матывацыяй, прыкласці рэкамендацыі ад выкладчыкаў і выкладчыц. Для кожнай з праграмай патрабуюцца розныя ўзроўні валодання мовамі.

Усе прэтэндэнты і прэтэндэнткі на Еўрапейскі каледж павінны мець адпаведную вышэйшую адукацыю. Для паступлення патрабуецца альбо ступень магістра Балонскага працэсу, альбо эквівалентная да Балонскага працэсу ступень, альбо канчатковая ўніверсітэцкая ступень і мінімум 240 крэдытаў ECTS, набытых падчас навучання ва ўніверсітэце. Уладальнікі ступені бакалаўра таксама маюць права пры ўмове, што яны дэманструюць моцную кваліфікацыю ў дачыненні да акадэмічнай праграмы, на якую яны прэтэндуюць.

Фінансавыя ўмовы

Агульная плата за навучальны год 2024-2025 складае 29 000 еўра для кампуса ў Бругэ і 27 000 еўра для кампуса Натолін.

Беларусам і беларускам прапаноўваюцца поўныя стыпендыі. Працэдура паступлення і атрымання стыпендыі — адна заяўка. Паступіўшы, студэнт ці студэнтка аўтаматычна атрымлівае стыпендыю. Яна пакрывае не толькі выдаткі на навучанне, але і пражыванне ў аднамясцовым пакоі ў кампусе і харчаванне.

> Афіцыйны сайт Каледжа Еўропы

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Каледжы Еўропы? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.