Imperial College London

Імперскі каледж у Лондане займае шостае месца ў свеце ў рэйтынгу QS World University Rankings 2024. Гэта адзіная ў сваім родзе навучальная ўстанова ў Вялікабрытаніі, арыентаваная выключна на навуку, тэхніку, медыцыну і бізнес. Imperial прапануе адукацыю, заснаваную на даследаваннях. Навучанне дае магчымасць працаваць у мультыкультурных і шматнацыянальных камандах.

Hammersmith — адзін з кампусаў Каледжа. Фота: imperial.ac.uk

Сярод выпускнікоў і выпускніц Imperial шмат лаўрэатак і лаўрэатаў розных узнагарод, у тым ліку Нобелеўскай прэміі і прэстыжных стыпендый. 62% навучэнцаў у 2020-21 гадах не з’яўляліся грамадзянамі і грамадзянкамі Вялікабрытаніі. У кампусе прадстаўленыя болей за 140 краін свету.  

Паступленне і навучанне

Imperial прапануе трохгадовую ступень бакалаўра або чатырохгадовую інтэграваную магістратуру ў галіне інжынерных і прыродазнаўчых навук, а таксама ступені ў Школе медыцыны і Бізнес-школе Імперскага каледжа. Студэнты могуць скарыстацца курсамі ў Цэнтры моў, культуры і камунікацыі ці праграмай I-Explore для пашырэння іх даследаванняў. Многія курсы даюць магчымасць вучыцца або працаваць за мяжой, а таксама ўдзельнічаць у даследаваннях.

Незалежна ад таго, падаеш ты заяўку на магістарскі курс або на даследчую праграму, ты павінен падаць заяўку анлайн з дапамогай сістэмы Imperial Gateway. Калі будзе створаны ўліковы запіс, можна шукаць курсы, на якія хочаш падаць заяўку. Звычайна гэта два курсы ў навучальны год: адзін — асноўны, адзін — рэзервовы. 

Заяўкі ў магістратуру распачынаюцца ў кастрычніку ці лістападзе. Падаць заяўку каштуе ад 80 да 150 фунтаў стэрлінгаў, у залежнасці ад праграмы. Падрабязна пра паступленне распісана на афіцыйным сайце Каледжу. 

Заяўка абавязкова ўключае ў сябе матывацыйны ліст.

Фінансавыя ўмовы

Кошт вар’іруецца ў залежнасці ад курсу і года паступлення. 

Стыпендыі Каледжу забяспечваюць фінансавую падтрымку для замежных абітурыентаў, якія навучаюцца па праграме International Baccalaureate (IB). Стыпендыі для замежных студэнтаў і студэнтак таксама прапаноўваюць шэраг дзяржаўных і прыватных арганізацый. З поўным спісам можна азнаёміцца тут. Напрыклад, Брытанскі Савет прапануе шэраг грантаў для замежнікаў і замежніц, якія зацікаўленыя ў вучобе ў Вялікабрытаніі.

Адна з бібліятэк Каледжа. Фота: willmottdixoninteriors.co.uk

Пражыванне

Imperial базуецца ў Паўднёвым Кенсінгтоне ў Лондане, у раёне, вядомым як «Альбертаполіс». Гэта раён, дзе навука і мастацтва збліжаюцца. У выніку суседзі Imperial уключаюць шэраг вядучых сусветных культурных арганізацый. Таксама там ёсць шмат зялёных насаджэнняў, у тым ліку два Каралеўскія паркі (Гайд-парк і Кенсінгтанскія сады) у 10 хвілінах пешшу ад кампуса. Падарожнічаць у гэты раён і з яго таксама вельмі проста, бо ён абслугоўваецца трыма лініямі метро і мноствам аўтобусных маршрутаў.

Сачыце за Imperial у FacebookTwitterInstagram і Snapchat (проста шукайце «imperial college»).

> Афіцыйны сайт Imperial College London

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Imperial? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.