Jagiellonian University

Ягелонскі ўніверсітэт — адзін з найлепшых у Польшчы, месціцца ў Кракаве. З’яўляецца навуковай установай, якая супрацоўнічае з буйнымі акадэмічнымі цэнтрамі па ўсім свеце. Ён займае 304 месца ў QS World University Rankings. 

Jagellonian University Campus
Адзін з кампусаў Ягелонскага ўніверсітэта. Арыгінал фота: en.uj.edu.pl

Некаторыя са студэнтаў і студэнтак Ягелонскага універсітэта былі буйнымі гістарычнымі асобамі, сусветна вядомымі навукоўцамі. Напрыклад, Мікалай Капернік або Караль Альшэўскі, а таксама Караль Вайтыла, будучы Папа Ян Павел II.

Сярод найбольш унікальных буйнамаштабных праектаў Ягелонскага ўніверсітэта — Ягелонскі цэнтр эксперыментальнай тэрапііМалапольскі цэнтр біятэхналогііOMICRON і Нацыянальны цэнтр сінхратроннага выпраменьвання SOLARIS.

Паступленне і навучанне

Ягелонскі ўніверсітэт складаецца з 16 факультэтаў, дзе існуе 87 напрамкаў навучання. Тут можна вучыцца гуманітарным, тэхнічным і інжынерным, медыцынскім, сацыяльным, дакладным і прыродазнаўчым навукам. На замежных мовах можна вывучаць шэраг праграм, пазначаных на сайце ўніверсітэту. Сярод іх — сумесныя праграмы Erasmus Mundus, а таксама праграмы з двайным дыпломам.

Ягелонскі ўніверсітэт мае толькі адзін набор у год з некалькімі турамі падачы заявак. Гэта адбываецца перад зімовым семестрам і пачынаецца прыкладна ў сакавіку ці красавіку. Дакладныя даты апублікаваныя тут.

Працэс падачы заяўкі праходзіць праз анлайн-сістэму OAS. Там трэба пакінуць асабістыя даныя і інфармацыю пра сваю адукацыю, запісацца на навучанне і гэтак далей. Варта азнаёміцца з неабходнымі для паступлення дакументамі. Акрамя акадэмічных дакументаў, для гэтага часта неабходныя апастыляваныя дакументы, легалізацыя, а таксама медыцынская страхоўка.

Рашэнне аб залічэнні прымаюць на падставе сумоўя (для праграмаў на польскай мове), іспыту альбо аналізу дакументаў. Для замежнікаў і замежніц больш распаўсюджаная форма заліку — інтэрв’ю. Падчас яго правяраюцца моўныя навыкі, матывацыя, схільнасць для навучання.

Задаюць і профільныя пытанні, звязаныя з абранай сферай навучання. Напрыклад, могуць папрасіць падвесці сумы, калі вы выбіраеце матэматычныя заняткі. Інтэрв’ю праводзіцца на мове навучання: польскай ці ангельскай. 

Ва ўніверсітэта ёсць адмысловы сайт для замежных студэнтаў і студэнтак.

Фінансавыя ўмовы

Ягелонскі ўніверсітэт прапаноўвае розныя стыпендыі для замежнікаў і замежніц. Напрыклад, стыпендыі фонду ўніверсітэта могуць атрымліваць студэнты і студэнткі першай і другой ступені навучання, а таксама адзінай магістратуры як дзённай, так і завочнай формы навучання незалежна ад узросту. 

Сачыце за Ягелонскім універсітэтам у FacebookLinkedin.

Афіцыйны сайт Ягелонскага ўніверсітэта

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Jagiellonian University? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.