Kaunas University of Technology

Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт — адна з найлепшых дзяржаўных ВНУ ў Літве. Прапануе шырокія даследаванні і супрацоўніцтва з бізнесам. Даведайся ніжэй пра тое, як паступіць у Каўнаскі ўніверсітэт і чаго там чакаць.

Кампус універсітэта. Арыгінал фота: en.ktu.edu

КТУ удзельнічае ў міжнародным даследчай супольнасці ў болей за 30 міжнародных навуковых праграм. Сумесныя навучальныя праграмы створаныя са Стэнфардам і Аалтай, а таксама ў межах Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, Еўрапейскага таварыству інжынернай адукацыі, Канферэнцыі еўрапейскіх школ перадавой інжынернай адукацыі. Агулам мае больш за 450 пагадненняў аб супрацоўніцтве з ВНУ па ўсім свеце.

Налічвае каля 5% замежных студэнтаў і студэнтак.

Паступленне і навучанне

Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт прапануе вучыцца на 16 праграмах бакалаўрыяту, 24 праграмах магістратуры і 19 праграмах аспірантуры. Навучанне адбываецца на літоўскай і ангельскай мовах. Мае дзевяць факультэтаў, адзін філіял на правах факультэту, пяць цэнтраў і восем інстытутаў.

Прыём заявак адкрываецца два разы на год. Першы перыяд падачы заявак пачынаецца з сярэдзіны студзеня для восеньскага паступлення (навучальны год пачынаецца ў верасні). Другі перыяд падачы заявак пачынаецца ў пачатку кастрычніка для вясновага прыёму (навучальны год пачынаецца ў лютым). Тэрміны прыёму можна ўдакладніць на сайце. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца анлайн.

Для паступлення патрэбныя пашпарты, дазвол на пражыванне ў Літве, фотаздымак, атэстаты ці дыпломы і дадатак да яго. Таксама сертыфікат аб прызнанні адукацыі, эквівалентнай сістэме адукацыі Літоўскай Рэспублікі, выдадзены SKVC, калі ён атрыманы да падачы заявы на навучанне ва ўніверсітэце. Калі яго няма, пацвярджэнне кваліфікацыі будзе праводзіцца перад падачай заяўкі. Калі ёсць, таксама патрэбны сертыфікат пра веданне ангельскай мовы. Калі абітурыент ці абітурыентка не мае афіцыйных вынікаў тэсту па ангельскай мове, KTU можа правесці анлайн-іспыт бясплатна.

Калі ёсць досвед даследчыцкай ці працоўнай дзейнасці, яе трэба пазначыць.

Фінансавыя ўмовы

Плата за навучанне складае ў сярэднім 4-6 тысяч еўра, у залежнасці ад напрамкаў. 

Каўнаскі тэхналагічны універсітэт прапануе бясплатнае навучанне бакалаўра або магістра для кандыдатаў і кандыдатак з добрай паспяховасцю і матывацыяй. Гэтыя стыпендыі адкрыты для ўсіх замежнікаў і замежніц. Усе перспектыўныя студэнты, якія падалі заяўкі, аўтаматычна стануць кандыдатамі на атрыманне гэтага віду стыпендыі.

Прыём заявак на поўнае вызваленне ад платы за навучанне заканчваецца разам з апошнім тэрмінам падачы заявак на навучанне.

Калі ты падаешся на магістратуру, варта таксама даслаць заяўку і на спецыяльную дзяржаўную стыпендыю, якая пакрывае выдаткі на вучобу.

Кухня ў адным з інтэрнатаў універсітэта. Фота: dormitory.ktu.edu

Пражыванне

Ва ўніверсітэта ёсць 12 інтэрнатаў. Пакоі ў іх адна- ці двухмясцовыя і маюць усё неабходнае абсталяванне. Вось тут можна паглядзець на характарыстыкі і фота ўсіх інтэрнатаў.

Сачыце за KTU у FacebookLinkedin.

Афіцыйны сайт Каўнаскага ўніверсітэта

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Каўнаскім універсітэце? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.