KU Leuven

Універсітэт займае 61-е месца паводле QS World University Rankings. На працягу 600 гадоў KU Leuven прыцягвае лепшыя розумы ў навуцы, разнастайную студэнцкую супольнасць, публікуе шмат даследаванняў і ўсталёўвае партнёрскія адносіны з прамысловасцю. 

Універсітэт мае 15 факультэтаў, якія прапануюць 6 навучальных праграм бакалаўрыята на англійскай мове, і значна больш на ўзроўні магістратуры і дактарантуры.

23,8% з 63 774 студэнтаў і студэнтак універсітэту паходзяць з-за межаў Бельгіі. Разам яны прадстаўляюць больш за 150 краін. Галоўны кампус знаходзіцца ў Лёвене, прыкладна ў 30 кіламетрах ад Брусэля, сталіцы Бельгіі. Універсітэт мае яшчэ 5 кампусаў у розных гарадах, таксама працуе з партнёрскімі ўстановамі па-за межамі Бельгіі, прымае ўдзел ў праграмах міжнароднай мабільнасці і даследчага супрацоўніцтва. 

Паступленне і навучанне

Калі ласка, пераправерце патрабаванні да паступлення на момант падачы дакументаў! Інфармацыя можа змяніцца з моманту публікацыі артыкула.

Патрабаванні адрозніваюцца для канкрэтных навучальных праграм. Агулам, не патрабуецца больш за атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі з ЦЭ, аднаго матывацыйнага ліста і тэста на ўзровень валодання англійскай мовай. Праверце агульныя патрабаванні тут і тут

Тэрміны падачы заяўкі працуюць па прынцыпе чэргі. Тваю заяўку разглядаюць на адпаведнасць фармальным крытэрам, і калі ўсё добра, дасылаюць пазітыўнае рашэнне. Такім чынам, лепей падавацца анлайн як мага раней  (прыкладна на пачатку зімы), каб не хвалявацца пра наяўнасць месц. Некаторыя спецыфічныя праграмы маюць строгі тэрмін падачы заяўкі. Працэнт прыёма дастаткова прыемны, прыблізна 30% для міжнародных студэнтаў і студэнтак. 

Фінансавыя ўмовы

Плата за навучанне бакалаўраў у сярэднім ад 1 400 да 7 500 еўра за год. Навучанне цягнецца 3 гады для бакалаўрыята, 1-2 гады для магістраруры. Студэнты і студэнткі магістратуры могуць разлічваць на пакрыццё прыкладна такога ж кошту навучання лімітаванымі стыпендыямі

Навучанне

Нягледзячы на даволі рэалістычны адсотак прыёму, вялікая колькасць студэнтаў і студэнтак адлічаюцца на працягу першых тыдняў з-за складанасці навучання. Таму да вучобы тут варта ставіцца сур’ёзна і рабіць заданні своечасова. 

Сачыце за KU Leuven у Facebook, LinkedIn, Instagram.

З пытаннямі па паступленні можна звяртацца да Ліліі Богдан, будучай студэнткі бакалаўрыята Technology Engineering, KU Leuven.


Падрыхтавала Лілія Богдан