Lund University

Універсітэт Лунда часта выбіраюць замежныя студэнты і студэнтак: прыкладна траціна замежнікаў і замежніц навучаецца тут. Ва ўніверсітэце прадстаўлена больш чым 140 міжнародных адукацыйных праграм, а таксама абмену і аспірантуры.

Кампус універсітэта. Арыгінал фота: scandinaviastandard.com

У рэйтынгу QS World University Rankings універсітэт Лунда займае 85-е месца ў свеце. У рэйтынгу QS World University Rankings by Subject 2023 універсітэт таксама атрымаў высокія сусветныя рэйтынгі па некалькіх прадметных галінах, уключаючы геаграфію, даследаванні развіцця, навук аб навакольным асяроддзі, фінансам і маркетынгу, а таксама падрыхтоўцы медсясцёр.

Універсітэт увайшоў у лік 100 лепшых універсітэтаў па магчымасці працаўладкавання выпускнікоў і выпускніц у Глабальным рэйтынгу працаўладкавання ўніверсітэтаў 2018.

Паступленне і навучанне

Кампус універсітэта размешчаны ў чароўным сярэднявечным універсітэцкім горадзе Лунд. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню традыцыйных студэнцкіх арганізацый, акадэмічных таварыстваў і студэнцкіх саюзаў, Лунд шмат хто лічыць лепшым студэнцкім горадам Швецыі. Такая велізарная колькасць студэнцкіх груп гарантуе, што ёсць шмат падзей і мерапрыемстваў круглы год. Лундскі ўніверсітэт таксама мае кампусы, размешчаныя ў бліжэйшых гарадах Хельсінгбарг і Мальмё.

У цяперашні час ва ўніверсітэце Лунда навучаецца 40 тысяч студэнтаў, 20% з якіх — замежныя студэнты (60% — на магістарскіх праграмах). Універсітэт Лунда прапануе больш за 100 праграм магістратуры, дзевяць праграм бакалаўра на англійскай мове і каля 700 курсаў, прыдатных для студэнтаў па абмене.

Падрабязнасці пра Лунд можна прачытаць у адмысловым праспекце.

Фінансавыя ўмовы

Глабальная стыпендыя Лундскага ўніверсітэта з’яўляецца асноўнай стыпендыяй універсітэта і адкрыта для замежных студэнтаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЭЗ. Гэта заснаваная на заслугах стыпендыя, на якую студэнты могуць падацца пасля дасылання заяўкі на навучанне ва ўніверсітэце.

Нацыянальныя стыпендыі, такія як стыпендыя Шведскага інстытута, з’яўляюцца яшчэ адным відам фінансавай дапамогі. Варта таксама адзначыць, што ўніверсітэт таксама прымае студэнцкія пазыкі ў ЗША і Канадзе.

Пражыванне

Універсітэт мае інтэрнаты ў гарадах Лунд, Хельсінгбарг і Мальмё. Колькасць месцаў у іх абмежаваная, але прыярытэт аддаецца, апроч іншых, міжнародным студэнтам і студэнткам з краін па-за Еўрасаюзам. Больш падрабязнасцей можна паглядзець вось тут. Таксама звярні ўвагу на плэйліст на YouTube з відэа, дзе навучэнцы і навучэнкі ўніверсітэта паказваюць сваё жыллё.

Сачыце за Лундскім універсітэтам на FacebookInstagramLinkedInTwitter.

Афіцыйны сайт універсіэта Лунда

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Лундскім універсітэце? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.