University of Michigan

Мічыганскі ўніверсітэт — адзін з найбуйнейшых дзяржаўных даследчых універсітэтаў ЗША. Ён займае 33 месца ў сусветных рэйтынгу ўніверсітэтаў QS. Уваходзіць у спіс васьмі «публічных плюшчоў».

Акрамя бакалаўрыята і магістратуры, таксама прапануе доктарскія ступені ў гуманітарных, сацыяльных навуках, а таксама ступені ў архітэктуры, бізнесе, праве, фармацыі, доглядзе за хворымі, сацыяльнай працы, ахове здароўя і стаматалогіі.

Цяпер у свеце жывуць каля паўмільёны выпускнікоў і выпускніц Мічыганскага ўніверсітэту, гэта адна з найбольш буйных сетак аламні.

Паступленне і навучанне

Універсітэт прапануе мноства праграм для атрымання адукацыі і розных ступеняў і мае для гэтага сетку ўстановаў: тры каледжы і 16 школ. Для прыкладу возьмем праграму архітэктуры, на якой вучацца ў каледжы Таўбмана. Па гэтай праграме можна стаць бакалаўрам ці магістрам (гарадскога і рэгіянальнага планавання, архітэктуры, а таксама гарадскога дызайну). Таксама можна атрымаць PhD у архітэктуры ці рэгіянальным планаванні.

Падача дакументаў на магістратуру спыняецца ў сярэдзіне студзеня. Кошт заяўкі для замежных студэнтаў складае 90 даляраў. 

Для паступлення неабходна запоўніць заяўку. Эсэ складаецца з 600 словаў: 150 мусяць апісваць тваё паходжанне, 150 — адукацыю і прафесійны досвед, 150 — намер вывучаць гарадскі дызайн, 150 — намер вучыцца ў Каледжы архітэктуры і горадабудаўніцтва Таўбмана. Сярод пытанняў — якія канкрэтна рэсурсы каледжа цябе найбольш цікавяць і чаму.

Таксама ў заяўку трэба прыкласці рэзюмэ, партфоліа праз Slideroom (за яго адпраўку таксама ўтрымліваецца плата — шэсць даляраў). Таксама трэба прыкласці стэнаграмы, рэкамендацыйный лісты, сертыфікаты на веданне ангельскай мовы (прымаюць як TOEFL, так і IELTS). Студэнты, якія не з’яўляюцца носьбітамі ангельскай мовы і не маюць чатырохгадовай ступені навучальнай установы з вывучэннем яе, павінны паспяхова прайсці ELI 530 — двухгадзінны курс ангельскай мовы па архітэктуры на першым восеньскім семестры ва ўніверсітэце.

Падобная сістэма падачы заявак існуе па ўсіх праграмах універсітэту. Падрабязнасці пра праграмы, паступленне і іншыя магчымасці можна даведацца на сайце.

Фінансавыя ўмовы

На афіцыйным сайце можна знайсці калькулятар выдаткаў, які дапаможа зразумець, колькі будзе каштаваць навучанне, у залежнасці ад праграмы. Напрыклад, навучанне на першыя два года для нерэзідэнтаў на бакалаўрыяце ацэньваецца ў 72 тысячы даляраў, з іх каля 55 тысяч даляраў выдаткоўваецца непасрэдна  на навучанне і зборы.

Кошт магістратуры і аспірантуры таксама залежыць ад праграмы. 

На навучанне ў ЗША існуюць шматлікія стыпендыі. Беларускам і беларусам даступныя, напрыклад, Fulbright для навучання на розных ступенях. Ва ўніверсітэце Мічігана ёсць унутраныя стыпендыі — чытай падрябзнасці вось тут.

Пражыванне

Магчымасці пражывання залежаць ад месца навучання. У Эн-Арбары ёсць вялікі кампус, акрамя гэтага можна здымаць кватэру. Таксама дадатковыя кампусы размешчаныя ў Дырбарне і Флінце. Атрымліваць актуальная абвесткі можна праз суполкі Facebook, Instagram ці Linkedin.

Афіцыйны сайт універсіэта Мічігана

Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў University of Michigan? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.