Вялікабрытанія, Малайзія, Швейцарыя: кароткія праграмы пра лідарства

Падрыхтавалі для цябе падборку кароткіх імпрэзаў пра лідарства, на якія можна трапіць беларусам і беларускам.

Праграмы будуць карысныя тым, хто хоча развіць у сабе лідарскія якасці, а таксама не шукае доўгатэрміновых паездак і вучобаў.

Павучыцца ў Кітаі ці Вялікабрытаніі? Сустрэць моладзь з усяго свету ў Малайзіі ці Швейцарыі? Абмяняцца досведам у Польшчы ці Японіі? Гартайма!

Саміт ASEF Young Leaders     

ASEFYLS Capacity Building 2024 шукае 80 удзельнікаў і ўдзельніц з Еўропы і Азіі, каб пашырыць іх веды пра лідарства і грамадства 5.0. Арганізатары плануюць развіць лідарскія навыкі і навыкі ўзаемадзейнічаць з грамадствам цягам трох этапаў за паўгода. Будзе анлайн-навучанне, экспертныя трэнінгі, а некаторыя змогуць паўдзельнічаць у вочных трэніроўках: гэта будзе ці Моладзевы лагер у Кітаі, ці Семінар па навучанні моладзі ў Венгрыі. Для іх будуць аплочваць квіткі, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн: 19 траўня.

Дзе: анлайн, Кітай, Венгрыя.

Падрабязна: тут.

Лідарскі трэнінг ад University of Cambridge

Можна паехаць павучыцца лідарству ў Вялікабрытанію. Выкладаць будуць эксперты і эксперткі з усяго свету, па заканчэнні нават выдадуць сертыфікат. Важна — для ўдзелу не трэба прадастаўляць моўныя сертыфікаты. Мяркуецца, што ўдзельнікі змогуць стаць часткай новага пакалення лідараў, здольных рабіць унёсак у дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця ААН. Шукаюць людзей 16+, якія займаюцца сацыяльнай ці адукацыйнай дзейнасцю на любым узроўні.

Дэдлайн: 15 траўня.

Дзе: Вялікабрытанія.

Падрабязна: тут.

Сусветны фестываль моладзі ў Малайзіі

Цябе чакаюць тры дні фестываля па тэме «Культываванне моладзевай творчасці ў прадпрымальніцтве». Ёсць месцы, дзе цалкам фінансуецца пражыванне і харчаванне, сертыфікат і транспарт да месца правядзення фестываля.

Дэдлайн: 5 чэрвеня.

Дзе: Малайзія.

Падрабязна: тут.

Future Leaders Forum 2024

Беларусаў і беларусак запрашаюць разам пашукацю адказы на выклікі свету. Форум адбудзецца 25 траўня ў Варшаве, цябе чакаюць панельныя дыскусіі на розныя тэмы — ад бізнесу да адукацыі. Таксама будзеш мець магчымасць пазнаёміцца з беларусамі і беларускамі, якія працуюць у міжнародных кампаніях. Арганізатары прапануюць гранты да дарогу.

Дэдлайн: 24 траўня 23:59.

Дзе: Польшча.

Падрабязна: тут.

IUCN Leaders Forum 

Форум лідараў IUCN Changemakers запрашае ў Швейцарыю. Гэта падзея аб’ядноўвае лідараў і лідарак, якія распрацоўваюць ці ўкараняюць інавацыйныя праекты па захаванню прыроды і біяразнастайнасці ў сваіх супольнасцях. Шукаюць людзей да 35 гадоў, якія прама цяпер працуюць над такімі рашэннямі — напрыклад, сувяззю энергетыкі, прыроды і клімата, пераўтварэнне гарадскіх ландшафтаў для прыроды і людзей і гэтак далей). Удзельнікі і ўдзельніцы могуць прадставіць свае ідэі і абмеркаваць канкрэтныя дзеянні на форуме. Арганізатары пакрываюць удзел, пражыванне, харчаванне і іншыя неабходныя расходы.

Дэдлайн: 28 траўня.

Дзе: Швейцарыя.

Падрабязна: тут

Бонус! 

Калі ты маеш сілы на больш доўгае падарожжа, у нас ёсць для цябе прапанова ў Японіі! Можна падаць заяўку на дзевяцімесячную стыпендыяльную праграму на выспе Авадзі ў Японіі.

Арганізатары маюць план стварыць прафесійную супольнасць, якая працуе над рашэннем сацыяльных праблем у Японіі і ўсім свеце. Яны хочуць прыдумаць, як адрадзіць рэгіён, прыўнесці ў яго інавацыі, мастацтва, стварыць там імпрэзы. Стыпендыяты і стыпендыяткі праслухаюць экспертныя лекцыі, каб зразумець японскі бізнес-асяродак. Больш падрабязна — тут


Ліка Юр’ева