Як паступіць у топавы эканамічны ўнівер у Італіі? Распавядзе Дзяніс Рабчук!

Дзяніс Рабчук – студэнт бакалаўрыята па эканамічных і сацыяльных навуках, малодшы даследчык Center of New ideas, лаўрэат прэміі Belarus Future Leaders Award.

15 чэрвеня Дзяніс раскажа, як паступіць у эканамічна-бізнесавы ўнівер у Італіі, які ўваходзіць у топ-20 свету па эканоміцы, фінансах, менеджменце!

Ва ўніверсітэце Bocconi (Мілан) можна знайсці наступныя спецыяльнасці: эканоміка, фінансы, бізнес-менеджмент, бізнес-менеджмент у сферы моды, праграмаванне для бізнес-менеджменту, штучны інтэлект. Большасць праграм на англійскай мове. А галоўнае – можна вучыцца бясплатна ці за вельмі невялікія грошы.

“Навучанне ў Bocconi вельмі канкурэнтнае, але прадуктыўнае асяроддзе, якое прымушае цябе ісці наперад і адчыняць перад сабой новыя гарызонты. Па сутнасці, гэта адзін з лепшых эканамічных універсітэтаў свету. Ну і вядома Мілан – класны горад!”

Якія пытанні разгледзім:

  • працэс паступлення, асноўныя моманты, атрыманне стыпендыі 
  • як выглядае працэс навучання ў Баконі
  • якія ёсць дадатковыя магчымасці: абмены, дапамога са стажыроўкамі, арганізацыі, калабарацыі
  • кошт жыцця, як эканоміць і жыць у Італіі
  • жыццё пасля Bocconi: праца, кар’ера, вучоба
  • Італія як краіна: плюсы, мінусы, падводныя камяні

Рэгістрацыя

У форме рэгістрацыі мы пакінулі месца для вашых пытанняў — не саромейцеся і пытайцеся пра ўсё, што вас цікавіць ці турбуе. Таксама на сустрэчы ў вас будзе час, каб падрабязна даведацца пра любыя дробязі. 

Далучайцеся 15 чэрвеня з 14:00 па 15:00 па Мінску ў Zoom.

Дэдлайн — 14 чэрвеня ўключна.