Задай вучобе рытм: падборка плэйлістоў, каб сканцэнтравацца

Adu.place падрыхтаваў для цябе падборку плэйлістоў для лепшай канцэнтрацыі на вучобе. Абірай блізкае па стылі і вучыся больш засяроджана!

Чаму гэта можа быць карысна?

У 90-х навукоўцы вынайшлі так званы эфект Моцарта. Ён палягае ў тым, што праслухоўванне Моцарта станоўча ўплывае на вынікі тэста на IQ. Потым тэорыю абвяргалі, зноў знаходзіліся яе паслядоўнікі і паслядоўніцы. Праводзілася шмат даследаванняў.

Але сыйшліся на тым, што хаця б засяроджвацца гэта дакладна можа дапамагчы. Калі вучышся з музыкай на фоне, часам нават трымаеш адпаведны “рытм”. Таму падрыхтавалі для цябе некалькі розных падборак. Калі ты не аматар вучыцца ў цішыне, табе спадабаецца.

Першыя ў нашым спісе — падборкі класічнай музыкі.

Ёсць плэйлісты нават для часоў, калі ў цябе ёсць дэдлайн.

Можаш паспрабаваць вучыцца пад шум бібліятэк. 

Ёсць прапанова нават адчуць сябе ў бібліятэцы 18 стагоддзя, калі за вакном дождж. 

А мо, хочаш апынуцца ў бібліятэцы апоўначы?

А для фанатаў і фанатак “Гары Потэра” можна перанесціся ў бібліятэку Хогвартса.

Ёсць нават адмысловая музыка для тых, хто любіць вучыцца ноччу.

Ці для тых, у каго заўтра дэдлайн.

Калі заўтра ў цябе іспыт і ты маеш толькі ноч, каб да яго падрыхтавацца!

Калі ты карыстаеш прынцып Памадора (мы пісалі пра яго ў нядаўнім матэрыяле), ёсць плэйлісты, якія нагадваюць табе пра таймеры. Можна папрасіць у Макгонагал ці павучыцца разам з іншымі.

Таксама трымай некалькі плэйлістоў для глыбокага фокусу.

Ёсць таксама даследаванні, якія сцвярджаюць, што гукі станоўча ўплываюць на кагнітыўныя здольнасці, але галоўнае — каб табе падабалася тое, што ты слухаеш, каб лавіўся патрэбны вайб і настрой. Таму выбірай любімыя альбомы — і гайда вучыцца! Пішы нам у сацсетках, ці любіш ты вучыцца з гукамі на фоне.


Ліка Юр’ева