Forum Replies Created

Viewing 2 posts - 1 through 2 (of 2 total)
  • Author
    Posts
  • Tanja
    Keymaster

    Пачну 😉
    Аднойчы я падавалася на летнія курсы DAAD па нямецкай мове і вырашыла падмацаваць свой матывацыйны ліст словамі кшталту “а яшчэ я вельмі хачу паехаць у Германію на месяц, каб падчас знаходжання ў краіне, мову якой мне так цікава вывучыць, я магла б пазнаёміцца бліжэй з яе культурай, традыцыямі і кухняй. Думаю, там вельмі смачная кухня, але раней у Германіі не была, каштаваць не даводзілася”, і гэтае бла-бла-бла я да таго ж расцягнула на цэлы абзац, ну, каб заяўка занадта маленькай не выглядала. Як вы здагадаліся, #меняневзяли. А дзесьці праз год я патрапіла на воркшоп па падачы заявак ад той самай арганізацыі, і яны на рэальных прыкладах паказвалі, якія касякі бывалі ў іх кандыдатаў і як лепей не рабіць. А мы – удзельнікі – павінны былі гэтыя прэцэдэнты абмяркоўваць. Мне патрапіў мой абзац. Зразумела, імя маё там прыбралі, але ж я яго пазнала. Думаю, крыху пачырванела, але ўрок запомніла на ўсё жыццё.

    Tanja
    Keymaster

    У мяне 75%! Траблы з Балканамі, пайду падвучу 😉

Viewing 2 posts - 1 through 2 (of 2 total)