Стыпендыя Gates Cambridge адна з самых прэстыжных у свеце і пакрывае выдаткі на паслядыпломную адукацыю ў Кембрыджскім універсітэце.
Стыпендыя распаўсюджваецца на навучанне па любой з праграм універсітэта. Каб яе атрымаць, неабходна даслаць эсэ, рэкамендацыю, план даследавання (для PhD).
Калі рашэнне будзе станоўчым, удзельніку ці ўдзельніцы праграмы кампенсуецца кошт навучання, прадастаўляецца стыпендыя 20000 фунтаў на год на пражыванне, кампенсуюцца транспартныя выдаткі.
Прыём заявак да 5 снежня 2023 ці 4 студзеня 2024 (у залежнасці ад спецыяльнасці).
Падрабязней – па спасылцы.