Паслухалі і заканспектавалі для цябе выступ прадзюсаркі Алы Алоэ пра тое, як яна стварыла праект «Руками трогать». Яна распавяла пра гэта падчас анлайн-інтэнсіва Цэнтра новых ідэй пра сацыяльна важныя праекты. Захоўвай і карыстайся!
Што такое сацыяльны праект
Гэта праект, які накіраваны на сацыяльна ўразлівую групу. У ягоных межах ствараюць такі прадукт, які пазітыўна ўплывае на грамадства агулам. Важна быць гатовым ці гатовай, што зменаў тут і зараз не адбудзецца. Ты ўбачыш іх з часам, а падзяка ад людзей можа прыйсці праз вельмі доўгі час.
Сацыяльныя праекты бываюць вельмі розныя — ад рэкламы, якая расказвае пра важнасць раздзельнага збору смецця да курсаў, на якіх дарослых вучаць карыстацца камп’ютарам. Разглядзім прыклад праекта «Руками трогать», які тлумачыць, чаму для прафілактыкі і выяўлення раку малочнай залозы важна рэгулярна абследавацца і рабіаць самадыягностыку.
Чытай іншыя канспекты:
- АйЦіБарада: як выціснуць максімум з Chat-GPT і ці гэта сапраўды штучны інтэлект
- Стартап-кансультантка Вераніка Ліндарэнка: што рабіць перад запускам свайго праекта
- Як ствараць топавыя медыяпраекты
- Хочаш уплываць на змены ў сваім горадзе? Тлумачым, як гэта рабіць
Стыгматызацыя і страх: як пачыналі праект
Першым крокам актывісткі правялі інтэрв’ю з беларускамі ва ўзросце ад 40 гадоў. Яны запытвалі, ці жанчыны абследуюцца, ці ведаюць яны пра мамолагаў. У выніку актывісткі выявілі тры асноўныя праблемы: тэма абследавання стыгматызаваная і сэксуалізаваная, а жанчыны мала ведаюць пра яго неабходнасць.
Таму актывісткі вызначылі: праект павінен быць асветніцкі, займацца развейваннем міфаў па тэме анкалогіі і змагацца з яе стыгматызацыяй. Каманда запусціла старонку ў Instagram, а для прасоўвання выбрала некалькі напрамкаў дзейнасці: жывыя мерапрыемствы, акцыі і партнёрства.
Мерапрыемствы. Дзяўчыны арганізоўвалі штогадовую мастацкую выставу з працамі пра рак малочнай залозы, а таксама канференцыю з анколагам-мамолагам і жанчынамі, якія прайшлі праз хваробу. Такім чынам яны закрывалі патрэбы ў адукацыі і натхненні на праз паспяховыя прыклады, як жыць у рэмісіі.
Праз некалькі гадоў выстава перарасла ў арт-аўкцыён, на якім прадавалі каля 40 працаў па тэме анкалогіі. Сабраныя грошы перадавалі жанчынам з хваробай.
Акцыі і партнёрства. Актывісткі дамовіліся з салонамі прыгажосці, для якіх падрыхтавалі брэндаваныя пеньюары з лагатыпам «Руками трогать» і друкаваныя матэрыялы, дзе тлумачылася неабходнасць абследавацца. Таксама дзяўчыны перадалі брашуры ў спартыўныя цэнтры, каб іх расклеілі ў жаночых распранальня.
Таксама яны стварылі інфанагоду разам з медцэнтрам Evaclinic: вядомыя беларускі фатаграфаваліся з лагатыпам праекта, а выданне Onliner апублікавала пра гэта навіну.
Праз пандэмію дзейнасць перанеслі ў анлайн. Тады актывісткі прыдумалі іншыя спосабы прыцягнуць увагу. Яны пачалі здымаць відэа з жанчынамі, якія прайшлі праз хваробу, каб тыя сваім прыкладам натхнялі іншых і дэманстравалі, што жыццё працягваецца і з анкалогіяй. Іншым відэакантэнтам стала серыя кароткіх reels з нагадваннем пра неабходнасць прайсці абследаванне.
Апроч гэтага, «Руками трогать» падрыхтавалі паштоўкі на продаж, а грошы з іх перадавалі на дапамогу жанчынам. А да 4 лютага, Міжнароднага дня барацьбы з ракам, актывісткі запусцілі старонку «Путь пациента». Гэта вялікі гайд па тым, што рабіць анкапацыенткам — ад пастановы дыягназу да жыцця ў рэмісіі. Таксама праект карысны і родным хворых на рак жанчынаў, бо тлумачыць, як яны могуць дапамагчы сваім блізкім.
Парады ад Алы па стварэнню сацыяльных праектаў
- Не саромейся звяртацца па дапамогу, бо ты ніколі не ведаеш, як камусьці адгукнецца твая ідэя. А на першых этапах больш вялікія праекты з рэсурсамі могуць паспрыяць развіццю і прасоўванню тваёй ініцыятывы.
- Каля просіш дапамагчы, будзь канкрэтным. Знаёмы ці знаёмая з навыкамі мантажу відэа хоча паўдзельнічаць — дай дакладны і зразумелы запыт, абмежаваны па часе.
- Кожны і кожная павінны займацца сваёй справай. Праекту патрэбен слоган — звярніся да капірайтэра ці капірайтэркі.
Цікавіць тэма сацыяльных праектаў? Падпісвайся на нашыя сацсеткі (Telegram, Instagram), каб не прапусціць, калі з’явіцца магчымасць па тэме. І паглядвай на наш каталог магчымасцяў, мы яго рэгулярна абнаўляем.