Паказваем, дзе шукаць стажыроўкі ў структурах ААН па ўсім свеце

Падрыхтавалі для цябе аду-скарб — спасылкі на вакансіі для стажыровак у розных структурах ААН. Каб стаць кандыдатам ці кандыдаткай на пазіцыю, абавязкова добра ведаць ангельскую ці французскую, быць студэнтам / студэнткай ці выпускніком / выпускніцай ВНУ і не мець родных у адпаведнай арганізацыі.

Будынак ААН у Нью-Ёрку. Арыгінал фота: fao.org

Дзе шукаць стажыроўкі

  1. Асноўны сайт з вакансіямі. Там жа ёсць і падрабязнае апісанне працэсу, як падацца на вакансію, але там ёсць не ўсе ААНаўскія арганізацыі.
  2. Агенцыя ААН па справах бежанцаў (UNHCR). Спіс стажыровак глядзі вось тут.
  3. Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF). Сярод прапанаваных стажыровак ёсць не толькі англамоўныя, але і гішпанамоўныя.
  4. Праграма развіцця ААН (UNDP). Тут ёсць толькі агульны спіс вакансій, таму шукай сярод іх тыя, што пазначаны словам Intern.
  5. Сусветная харчовая праграма (World Food Programme). Тут таксама няма фільтру, таму глядзі, каб назва вакансіі ўключала ў сябе слова Internship. Спіс вакансій — вось тут.
  6. Сайт UN Volunteers. Асобны сайт з магчымасцямі, часткова супадае з іншымі варыянтамі ў спісе.

Чытай па тэме:


Мы шукаем тых, хто стажыраваліся ў ААН і гатовыя распавесці нам пра свой вопыт для публікацыі. Калі гэта ты ці твае знаёмыя, калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці ў Telegram-бота.

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.