12 натхняльных гераінь adu.place

Гераіні нашых інтэрв’ю – сапраўдныя зорачкі. Яны спрабуюць, рызыкуюць, дамагаюцца свайго і даказваюць: мары дасягальныя, калі ісці да іх з адвагай. Як знайсці сябе? Як справіцца са страхам перамен? Як паверыць у свае сілы? Яны ведаюць адказ! Чытайце і натхняйцеся.

Паліна Уласава 💫

Гісторыя Паліны – доказ таго, што рызыка бывае цалкам апраўданая. Яна адмовілася ад традыцыйнай вышэйшай адукацыі, вырашыўшы вучыцца самастойна. І не памылілася. Сёння яна паспяхова працуе ў дызайне і ўпэўненая, што галоўнае – пастаянна расці, ускладняць сабе задачы і не баяцца перамен.

Паліна расказала, як прапампоўвала навыкі без выкладчыкаў, якія сучасныя інструменты, уключаючы ШІ дапамагаюць дызайнерам заставацца запатрабаванымі, і чаму важна сачыць не толькі за модай, але і за глабальнымі трэндамі. Яна распавяла, як навучыцца казаць “не”, не губляць баланс і не выгараць. Паліна ўпэўненая: важна не зацыклівацца на адной сферы, а шукаць натхненне ў самых нечаканых месцах.

Наталля Міранчук 💫

Як прайсці шлях ад чалавека, якога маглі размеркаваць у калгас, да прадпрымальніцы, якая трапіла ў спіс Forbes? Наталля Міранчук ведае адказ. Яна – заснавальніца AI-стартапа Soula, які дапамагае цяжарным жанчынам і бацькам, і адна з топ-20 Women in Tech Кіпра паводле версіі Forbes. Наталля ўпэўнена: у будучыні фармальная адукацыя страціць сваю першасную ролю, а на першы план выйдуць гнуткасць, крытычнае мысленне і гатоўнасць вучыцца ўсё жыццё.  

Яе падыход просты: важна бачыць усю карту, а не толькі асобныя маршруты. Гэта азначае не проста атрымліваць новыя веды, а разумець, якія навыкі сапраўды патрэбныя і як іх выкарыстоўваць. Свабода мыслення, уменне прапаноўваць ідэі і адаптавацца да зменаў –  ключы да поспеху ў свеце, які развіваецца хутчэй, чым калі-небудзь.

Юлія Яфіменка 💫

Яшчэ нядаўна Юля толькі марыла аб кар’еры ў сферы дзяржаўнай палітыкі, а сёння ўжо робіць крокі да яе, навучаючыся ў Мічыганскім універсітэце па стыпендыі Фулбрайта. Пераезд і вучоба ў новым асяроддзі спачатку былі няпростым выпрабаваннем – асабліва звычка амерыканцаў падоўгу весці смол-токі.

Але менавіта гэта аказалася каштоўным досведам: калі вакол людзі з рознымі поглядамі, пачынаеш глядзець на свет шырэй. Юля ўпэўнена: не варта баяцца перамен і прасіць аб дапамозе, калі гэта трэба. Магчымасцяў больш, чым здаецца, і галоўнае – не ўпусціць сваю.

Ганна Буглакова 💫

Ганна – прыклад таго, як можна пабудаваць паспяховую кар’еру, не прытрымліваючыся стандартнага шляху. Яна паспела папрацаваць кіраўніцай бара, брэнд-мэнэджаркай у алкагольнай кампаніі, дырэктаркай digital-школы, а потым стала сузаснавальніцай VOCHI – прылады для рэдагавання відэа. У 2021 годзе стартап выкупіў Pinterest, і зараз Ганна працуе там на пазіцыі Product Lead.

Ганна падзялілася, што галоўная крыніца ведаў – гэта досвед іншых людзей і крытычнае мысленне, каб знаходзіць нестандартныя рашэнні. Тайм-мэнэджмент дапамагае Ганне выбудоўваць працоўны працэс так, каб стабільна бачыць вынік, а арыентаванасць на мэту – разумець, навошта яна рабіць той ці іншы крок, і своечасова карэктаваць дзеянні. Яе гісторыя – аб смеласці, гнуткасці і гатоўнасці вучыцца ў лепшых.

Паліна Муштукова 💫

Якой павінна быць адукацыя будучыні? Адказ на гэта дакладна ведае наша зорачка Паліна Муштукова! Яна вывучала стаўленне школьнікаў да традыцыйнага навучання і стварыла EdSpire – праект, які дае “іншы” адукацыйны вопыт. Тут няма страху перад памылкамі, а ёсць прастора для эксперыментаў, свабоды і ўсвядомленага выбару. 

Паліна працавала ў сферы адукацыі, праектавала творчыя курсы ў Kodland і дапамагала абітурыентам падрыхтавацца да ЦТ па хіміі. За яе плячыма – залаты медаль Ліцэя БДУ, чырвоны дыплом хімічнага факультэта і праграма перападрыхтоўкі ў сферы адукацыйнага праектавання. Мара! Але галоўнае – яе падыход. Паліна перакананая, што памылкі – гэта не правал, а магчымасць для росту.

Дар’я 💫

Як і дзе вывучаць культуралогію ў гістарычным і сучасным кантэксце і актыўна ўзаемадзейнічаць  з прадстаўнікамі арт-індустрыі? Пра гэта добра ведае наша гераіня Дар’я.  Яе гісторыя – пра досвед навучання на магістарскай праграме ў Мальмё, захапленне пытаннямі сучаснай этыкі і даследаванне ролі штучнага інтэлекту ў культуры. Аб тым, як яна рызыкнула зірнуць на гуманітарныя навукі пад іншым кутом і пашырыла акадэмічныя гарызонты.

Анастасія Корсак 💫

Яшчэ адна зорачка – Анастасія – прыклад таго, як рашучасць і правільная стратэгія могуць адчыніць дзверы ў лепшыя ўніверсітэты свету. Яна вучыцца ў кампусе Нью-Йоркскага ўніверсітэта ў Абу-Дабі – пры паступленні Анастасія выкарыстоўвала нестандартны падыход: замест таго каб тлумачыць, чаму хоча вучыцца ва ўніверсітэце, яна паказала, чаму ўніверсітэту варта выбраць менавіта яе.

Гэты прынцып яна раіць і вам: уявіце, што падача заяўкі – гэта спатканне з ВНУ, дзе важна не толькі захапляцца партнёрам, але і зацікавіць яго ў адказ Анастасія ўпэўненая: галоўнае ў паступленні за мяжу – жаданне. Калі яно ёсць, усе рэсурсы знойдуцца. Час і матывацыя – усё, што сапраўды трэба для поспеху.

Ганна Сямёнава  💫

Паглядзець фільм Юрыя Дудзя пра Крэменевую даліну і загарэцца ідэяй вучыцца ў Амерыцы? Лёгка! Наша зорка Ганна пасля прагляду паставіла мэту – паступіць у Стэнфард. З першай спробы не атрымалася, але з другой мара стала рэальнасцю. Галоўны ўрок, які яна вынесла з гэтага вопыту: пры выбары ўніверсітэта важна думаць не толькі пра яго статус, але і пра тое, наколькі ён падыходзіць менавіта вам. Не варта гнацца за гучным імем – у свеце шмат моцных універсітэтаў, якія могуць даць не менш, але пры гэтым каштаваць танней.

Але калі выбар зроблены, галоўнае – не сумнявацца і верыць у сябе. Ганна ведае: шлях у топавы ўніверсітэт складаны, але дасягальны. Яе гісторыя – натхненне для тых, хто марыць пра адукацыю за мяжой і гатовы ісці да сваёй мэты.

Дар’я Кракавяк 💫

Дар’я прайшла ўнікальны акадэмічны шлях, які аб’яднаў розныя краіны і адукацыйныя сістэмы. Яна ўдзельнічала ў праграме Study of the U.S. for Student Leaders, дзе вывучала грамадзянскі актывізм ва Універсітэце Паўднёвай Караліны, а зараз атрымлівае паслядыпломную адукацыю ў Каралеўскім каледжы Лондана. Але навучанне – толькі частка яе шляху.  Дар’я спалучае вучобу з працай у ІТ-сферы, кансультуе кампаніі па знешніх камунікацыях, брэндынгу і стратэгіі мерапрыемстваў.

Акрамя таго, яна з’яўляецца настаўніцай ініцыятывы Social Camp, дзе дапамагае маладым спецыяліст_кам знайсці сябе ў свеце камунікацый.  Яе гісторыя пра тое, як адукацыя, міжнародны досведі прафесійныя сувязі могуць адкрыць дзверы да магчымасцей, пра якія нават не задумваешся.

Анастасія Біндоўская 💫

Вывучыць французскую мову на C2, пераехаць у Ніцу, адкрыць размоўны клубы – усё гэта ўжо зрабіла наша зорачка Анастасія Біндоўская. Яна не баіцца памылак, зваротнай сувязі і заўсёды гатова расці. Самая галоўная парада для нашых чытательніц – не замыкацца ў сабе, а працягваць спрабаваць, нават калі спачатку не ўсё атрымліваецца ідэальна. Паступова страх сыдзе, а ўпэўненасць прыйдзе сама сабой.

Каця 💫

Каця адкрыла для сябе цэлы свет нефармальнай адукацыі праз Erasmus+Youth. Пяць міжнародных праграм за восем месяцаў, новыя знаёмствы, упэўненая англійская мова – усё гэта стала часткай яе жыцця. Але шлях быў няпростым. Першая паездка змяніла ўсё. Менавіта тады яна зразумела: пошук сябе – гэта доўгі працэс, і часам, каб знайсці сваё месца, трэба спачатку крыху згубіцца. Гэты вопыт навучыў яе не толькі адаптавацца і глыбей разумець людзей, але і дазваляць сабе адпачываць – як выявілася, гэта таксама важны навык.

Цяпер у Каці дзясяткі карысных кантактаў, спасылкі на новыя праграмы і вопыт зносін з людзьмі з усяго свету. Гэтыя паездкі перавярнулі яе ўяўленні пра свет, паказалі, наколькі ён разнастайны, шматгранны і як важна вучыцца ў іншых. Дастаткова паспрабаваць рызыкнуць – і перад табой адкрыюцца бясконцыя магчымасці.

Юсціна 💫

Вывучыць шэсць моваў у 17 гадоў – гучыць нерэальна? Для Юсціны гэта стала магчымым дзякуючы дысцыпліне, уседлівасці і правільнаму падыходу да навучання. Навучаючыся на дістанцыйна ў польскім ліцэі, яна атрымала поўную свабоду ў раскладзе. Але разам з гэтым –  і поўную адказнасць за свой прагрэс. Нават калі ў вас ёсць прыродны талент, без рэгулярнай практыкі ён можа так і не раскрыцца. Методы, якія яна выкарыстоўвае, дапамагаюць асвойваць адну мову за другой. І яе гісторыя – доказ таго, што магчымасці ў адукацыі бязмежныя.

Кожная з нашых гераінь – гэта не проста гісторыя поспеху, а натхненне для ўсіх, хто не баіцца ісці да сваёй мары. І, магчыма, наступная гісторыя будзе ўжо пра вас. Кожная з вас – гераіня. Кожная – зорачка, здольная запаліць свой шлях ❤️