5 падкастаў, каб трэнаваць ангельскую на слых

Калі ты хочаш лепш разумець ангельскую мову на слых, звярні ўвагу на гэты спіс. Мы падабралі пяць падкастаў на тэмы ад псіхалогіі да крымінальных гісторый. Вядучыя ў гэтых праектах размаўляюць з рознымі акцэнтамі. Рэкамендуем уключаць падкасты падчас шпацыру ці прыбірання, каб трэніравацца слухаць ангельскую на фоне.

Best Friend Therapy. Падкаст псіхатэрапеўткі Эммы Рыд Тарэл і яе найлепшай сяброўкі Элізаветы Дэй пра самыя розныя выклікі і з’явы жыцця (ад пачуцця віны да нарцысызму). Цёплыя глыбокія размовы, якія мы ўсе часам маем з блізкімі. Дарэчы, гэта адзіны падкаст у спісе з брытанскім вымаўленнем.

The Tim Ferris Show. Гэта натхняльны падкаст Ціма Фэрыса — пісьменніка, аўтара кнігі «4-х гадзінны працоўны тыдзень», прадпрымальніка ды інвестара. Ён запрашае на інтэрв’ю паспяховых і ўплывовых людзей у розных галінах — ад бізнесу і навукі да мастацтва і спорту. Цім абмяркоўвае з імі метады працы, матывацыі і жыццёвыя прынцыпы.

Huberman Lab. Падкаст па псіхалогіі, які вядзе неўролаг і прафесар Стэнфарда Эндру Хуберман. Ён абмяркоўвае розныя аспекты неўралогіі, псіхалогіі і паводзінаў з мэтай дапамагчы слухачам зразумець, як працуе мозг і як аптымізаваць сваё жыццё. Атрымаўся навукова-папулярны праект з харызматычным вядучым.

My Favorite Murder. Падкаст ад Карэн Кілгарыф і Джорджыі Хардстарк пра інтрыгуючыя крымінальныя гісторыі. Кожны эпізод адна з вядучых расказвае пра падзею, а другая дадае свае каментары. Карэн і Джорджыя раней працавалі ў забаўляльнай сферы, таму яны дакладна ўмеюць распавядаць захапляльныя гісторыі і ўтрымліваць увагу.

TED Talks Daily. Нестарэючая класіка, якая не патрабуе асаблівага прадстаўлення. Натхняльныя кароткія прамовы з унікальнымі ідэямі і пунктамі гледжання, ды яшчэ і на лёгкай для разумення ангельскай з рознымі акцэнтамі. Вельмі рэкамендуем.


Чытай па тэме:

Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.

Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.